Белорусский портал в Казахстане

Таргі юанямі пачнуць праводзіць на Беларускай валютна-фондавай біржы



Аб гэтым паведамляецца на сайце Нацбанка.

«У мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання нацыянальных валют у знешнеэканамічных разліках за кошт зніжэння выдаткаў удзельнікаў валютнага рынку з 18 сакавіка ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» прадастаўляецца магчымасць здзяйснення аперацый з кітайскімі юанямі», — распавялі ў Нацбанку.

Таргі па валютнай пары кітайскі юань/беларускі рубель будуць праходзіць аналагічна таргам асноўнымі валютамі, уключанымі ў кошык замежных валют, гэта значыць у рэжыме бесперапыннага падвойнага аўкцыёну з разлікамі ў дзень заключэння здзелкі.

Звязда, 16 сакавіка 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/39/64033
Текущая дата: 16.11.2024