Белорусский портал в Казахстане

Раскрыты ўплыў глабальнага пацяплення на акіян



Аб выніках навуковага даследавання, апублікаванага ў часопісе Geology, коратка паведамляецца ў прэс-рэлізе на Phys.org.

Навукоўцы Сіднэйскага універсітэта ў Аўстраліі выявілі, што глабальнае пацяпленне, якое адбылося каля 13 мільёнаў гадоў назад, значна паскорыла цыркуляцыю глыбінных вод у Сусветным акіяне. 

Вядома, што акіян паглынае чвэрць усяго вуглякіслага газу, які выкідваецца пры спальванні выкапнёвага паліва. Планктонныя арганізмы выкарыстоўваюць раствораны ў марской вадзе вуглярод для пабудовы ракавін, а пасля гібелі апускаюцца на дно, дзе ўтвараюць найбуйнейшы на зямлі ізаляваны рэзервуар вугляроду. Аднак было невядома, як глабальнае пацяпленне можа паўплываць на гэты працэс.

Даследнікі прааналізавалі дадзеныя, сабраныя пры бурэнні 200 свідравін, для складання карты глыбакаводных ападкавых парод. Перапынкі ў асадканазапашванні паказваюць на моцныя глыбакаводныя плыні, а бесперапыннае ўтварэнне ападкавых парод звязана з больш спакойнымі ўмовамі. Аказалася, што за апошнія 13 мільёнаў гадоў, калі зямля паступова астуджалася, парывы ў адкладах станавіліся ўсё больш рэдкімі, то бок глыбакаводная цыркуляцыя значна запаволілася.

Перад гэтым на Зямлі ўсталяваўся больш цёплы клімат, калі глабальныя тэмпературы былі на 3-4 градусы Цэльсія вышэй сучасных, што рабіла глыбакаводную цыркуляцыю больш інтэнсіўнай. Паводле высноў даследчыкаў, больш цёплыя акіяны патэнцыйна больш эфектыўна захоўваюць вуглярод. Аднак для прагназавання наступстваў сучаснага глабальнага пацяплення і яго ўплыву на сусветны акіян неабходныя дадатковыя даследаванні.

Звязда, 29 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/4/64550
Текущая дата: 26.04.2024