Белорусский портал в Казахстане

Пуцін абмеркаваў з Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту



Расія і Венгрыя працягваюць дыялог у цяперашняй няпростай геапалітычнай сітуацыі. Размову з Орбанам Пуцін назваў адкрытай і карыснай.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін расказаў, што абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам магчымыя шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.

У пятніцу венгерскі прэм’ер-міністр прыбыў у Маскву з візітам, падчас якога адбылася яго сустрэча з расійскім лідарам. Перагаворы працягнуліся больш за дзве з паловай гадзіны. Як распавёў журналістам памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, адно з цэнтральных месцаў у перагаворах заняло пытанне ўкраінскага крызісу.

Па словах Уладзіміра Пуціна, перагаворы былі насычанымі, а дыялог – адкрытым і карысным.

"Безумоўна, адбыўся дастаткова грунтоўны, прамы і сумленны абмен думкамі па актуальных міжнародных пытаннях, у тым ліку і па ўкраінскім канфлікце. Пагаварылі і аб магчымых шляхах яго ўрэгулявання", - сказаў расійскі лідар.

У прыватнасці, Віктар Орбан распавёў аб сустрэчах у Кіеве, дзе ён прапанаваў украінскаму кіраўніцтву спыненне агню, каб забяспечыць умовы для пачатку мірных перагавораў.

Аднак, канстатаваў Уладзімір Пуцін, у Кіеве заяўляюць, што не жадаюць вырашаць пытанні менавіта такім спосабам.

"Спонсары Украіны працягваюць спрабаваць выкарыстоўваць гэтую краіну і яе народ у якасці тарана, ахвяры ў супрацьстаянні з Расіяй", - дадаў ён.

Уладзімір Пуцін таксама адзначыў, што, улічваючы пачутае ад Віктара Орбана, можна прыйсці да высновы, што ў Кіеве "не гатовы адмовіцца ад вядзення вайны да пераможнага канца".

На яго думку, прычына гэтага крыецца яшчэ і ў тым, што ў такім выпадку не будзе прычыны прадаўжаць ваеннае становішча, а значыць, давядзецца праводзіць выбары. Расійскі лідар растлумачыў, што размова аб прэзідэнцкіх выбарах, якія не былі праведзены ў належныя тэрміны. Пасля чаго дадаў, што шансы на перамогу ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны блізкі да нуля.

Прэзідэнт РФ падкрэсліў, што Масква заўсёды адкрыта для абмеркавання ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне палітычна-дыпламатычным шляхам.

"У цэлым, перагаворы былі вельмі своечасовымі і, думаю, карыснымі для абодвух бакоў", - рэзюмаваў Уладзімір Пуцін і падзякаваў Віктару Орбану за наведванне Масквы.

Мінск, 5 ліпеня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/4/74617
Текущая дата: 15.11.2024