Працягласць жыцця можа павялічыцца, калі замяніць у рацыёне маянэз і маргарын на аліўкавы алей, паведамляюць навукоўцы з медыцынскага факультэта Гарварда.
Аўтары працы вывучылі дадзеныя 90 тысяч добраахвотнікаў і прыйшлі да высновы, што замена дзесяці грамаў маргарыну, сметанковага масла або маянэзу адпаведнай колькасцю аліўкавага алею панізіць рызыку смяротнага зыходу з-за шматлікіх хвароб.
Больш актыўнае спажыванне аліўкавага алею прывяло да зніжэння рызыкі смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў на 19%, ад раку - на 17%, ад нейродегенеративных захворванняў - на 29%, ад рэспіраторных захворванняў - на 18", заявілі навукоўцы.
Звязда, 15 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/41/62829
Текущая дата: 16.11.2024