Прэм’ера дакументальнага фільма аб прыме беларускай опернай сцэны «Святлана Данілюк» адбудзецца 13 снежня ў сталічным кінатэатры «Цэнтральны», паведаміла прэс-сакратарка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алена Астаповіч.
Фільм пакажуць падчас правядзення XI Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форума. Апавяданне ў кінакарціне вядзецца ад імя сына спявачкі і рэжысёра фільма Максіма Федасеева.
Пасля прагляду кінастужкі пройдзе творчая сустрэча са здымачнай групай і калегамі Святланы Данілюк, якія прынялі ўдзел у стварэнні фільма. Гэта народныя артысты Беларусі Наталля Гайда, Ніна Ламановіч, Наталля Руднева і заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Маргарыта Ізворска-Елізар’ева.
Пачатак паказу а 18.30.
Звязда, 12 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/43/62194
Текущая дата: 16.11.2024