Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі прапануе прыняць удзел у галасаванні за лепшыя беларускія тавары, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.
Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца сярод арганізацый, якія вырабляюць харчовыя тавары, прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў, прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, а таксама кампаній, што прадастаўляюць паслугі насельніцтву. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу камісія будзе ўлічваць водзывы спажыўцоў.
Кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (паўторнае галасаванне ўлічвацца не будзе). Удзел у галасаванні можна прыняць да 20 снежня. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы https://quality.gskp.by/, выбраць патрэбную намінацыю і адзначыць, падабаецца ці не падабаецца тавар. Можна таксама накіраваць свае водклікі ў сакратарыят камісіі конкурсу да 20 снежня ўключна на адрас ntc@belgiss.by.
Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" садзейнічае выяўленню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх пашырэнню на ўнутраным і знешніх рынках. Ён аб`яўляецца штогод з 2002 года па ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.
7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/44/62092
Текущая дата: 17.11.2024