Мы хочам трапіць у Германію, каб жыць як людзі і працаваць. Аб гэтым расказаў 31-гадовы бежанец у пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай граніцы.
"Я тут з жонкай і 4-гадовай дачкой. Накіроўваемся ў Германію, каб жыць як людзі і працаваць. У мяне дзве вышэйшыя адукацыі: настаўнік матэматыкі і праграміст. Я малады, моцны мужчына, які хоча працаваць і зарабляць, каб сям`я ні ў чым не мела патрэбы, - гаворыць ён. - У Іраку ж ад майго роднага горада практычна нічога не засталося. Там мы нікому не патрэбны. Мы, дарослыя, да ўсяго можам прывыкнуць: і да жыцця ў палатках, і да голаду, і нават да вайны. Страшна за нашых дзяцей: за што ім усё гэта?!"
9 снежня 2021, Гродна
БЕЛТА
9 снежня 2021, Гродна
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/44/62200
Текущая дата: 17.11.2024