Аб гэтым заявіла 24 лістапада дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка.
«Усе прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой вядуць вельмі вялікую работу па папулярызацыі беларускай культуры ў краінах свайго пражывання. Нягледзячы на нестабільную эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце, прадстаўнікі беларускай дыяспары сёлета правялі ў краінах пражывання ў два разы больш у параўнанні з мінулым годам мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, звязаных з Годам народнага адзінства. Вельмі прыемна, калі да Дня Перамогі, дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Дня Незалежнасці, Дня народнага адзінства практычна ва ўсіх краінах, дзе пражываюць беларусы, праходзілі мерапрыемствы патрыятычнай і культурнай накіраванасці», — расказала Вольга Антоненка.
З 2015 года Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур праводзіць творчыя стажыроўкі для прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія жывуць за мяжой.
«З улікам таго, што такія мерапрыемствы вельмі запатрабаваны, з 2018 года іх сталі праводзіць два разы ў год. Сёлета на стажыроўку, якая праходзіць з 21 па 27 лістапада, заяўлена вялікае прадстаўніцтва. Прыехалі 30 прадстаўнікоў беларусаў замежжа з сямі краін, напрыклад Італіі, Казахстана, Латвіі, Расіі, Эстоніі, — расказала эксперт. — Мы вельмі рады, што змаглі зрабіць пашыраную стажыроўку цяпер у Мінску. Як заўсёды, праграма вельмі насычана рознымі мерапрыемствамі. Калі ўчора нашы ўдзельнікі выязджалі ў Магілёўскую вобласць, то заўтра яны паедуць у Валожынскі раён, дзе поўнасцю акунуцца ў беларускую культуру. Яны будуць прымаць удзел у майстар-класах па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, знаёміцца з нацыянальнай кухняй, вывучаць беларускія песні і танцы. Гэта тое, што яны павязуць у краіны свайго пражывання, што дасць магчымасць раскрыць хараство беларускай культуры».

«Беларусы замежжа ў краінах свайго пражывання ажыццяўляюць розныя праекты. Як адзін з такіх цікавых прыкладаў: у Аргенціне ёсць дзевяць беларускіх клубаў, якія не спыняюць работу ні на мінуту нават ва ўмовах пандэміі. Аргенціна — іспанамоўная краіна, і беларуская мова там прадстаўлена ў вельмі невялікім фармаце, у асноўным у размоўным выглядзе. Тым не менш беларуская культура прысутнічае ў праграмах харэаграфічнай накіраванасці, нацыянальнай кухні. У горадзе Берыса ёсць беларускі клуб «Усход», якому сёлета споўнілася 80 гадоў. У гонар свайго юбілею яго прадстаўнікі выйшлі з ініцыятывай у мэрыю, і 24 верасня ў гэтым аргенцінскім горадзе з’явілася вуліца, якая мае назву «Рэспубліка Беларусь», — дадала Вольга Антоненка.
У папулярызацыі нацыянальнай культуры немалую ролю адыгрывае падпісаны пратакол аб заснаванні сумесных магістарскіх праграм БДУ і МДУ імя М.В. Ламаносава, адзначыла эксперт. Навучальная магістарская праграма распрацавана пры ўдзеле гісторыкаў дзвюх ВНУ і ўключае дысцыпліны агульнатэарэтычнага блока, спецкурсы і практыку. Магістранты вывучаюць асаблівасці развіцця дыяспаральных працэсаў у сучасным свеце, беларускую дыяспару ў Расіі і свеце, асновы тэорыі і практыкі камунікацыі нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў.
«Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур — база для праходжання практыкі сумеснай магістратуры гэтых двух універсітэтаў. У бягучым годзе адбыўся першы выпуск, яго спецыялісты рыхтавалі навуковыя работы аб беларускай дыяспары ў Калінінградзе і Аўстрыі», — дадала яна.

Звязда, 24 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/45/61785
Текущая дата: 17.11.2024