Пра гэта абвясціў дырэктар ведамства Біл Нэльсан, выступаючы ў Цэнтры касмічных палётаў NASA імя Годдарда ў Грынбелце (штат Мэрыленд).
Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA) мае намер запусціць у 2027 годзе тры спадарожнікі для вывучэння трапічных штормаў і навальніц з космасу.
«Я рады аб’явіць аб новай геонаўчнай місіі NASA», — сказаў Біл Нэльсан. Ён адзначыў, што праект атрымаў назву INCUS (Investigation of Convective Updrafts, «Даследаванне ўзыходзячых канвектыўных патокаў»).
«Гэта будуць тры маленькія спадарожнікі. Чакаецца, што яны будуць запушчаны ў 2027 годзе. І яны будуць вывучаць паводзіны трапічных штармаў і навальніц, у тым ліку іх уплыў на надвор’е і кліматычныя мадэлі», — растлумачыў кіраўнік NASA.
Паводле яго слоў, падобныя касмічныя праекты NASA дазволяць павысіць гатоўнасць да розных стыхійных бедстваў на Зямлі.
Звязда, 6 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/47/61344
Текущая дата: 17.11.2024