Савецкі і расійскі дыктар, народны артыст СССР Ігар Кірылаў памёр на 90-м годзе жыцця, паведамляе расійскі Першы канал.
«Сёння не стала Ігара Леанідавіча Кірылава. Наш легендарны калега, старэйшы таварыш, для многіх сапраўдны настаўнік. Больш за 20 гадоў ён вёў праграму „Время“. Вобраз Ігара Кірылава імгненна ўзнікае перад вачыма пры згадванні слова „дыктар“. Ён стаў, мабыць, самым вядомым вядучым, якія ўвасаблялі эпоху савецкага тэлебачання», — сказалі ў эфіры тэлеканала.
Тэлевізійную кар’еру Ігар Кірылаў пачаў з пасады памагатага рэжысёра, але неўзабаве стаў дыктарам. Менавіта Ігар Кірылаў паведамляў у эфіры многія значныя навіны, у тым ліку аб запуску першага штучнага спадарожніка Зямлі ў СССР, палёце Юрыя Гагарына.
Звязда, 30 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/48/61204
Текущая дата: 17.11.2024