Першае электраралі Minsk ELECTRO-2021 стартуе на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук, паведамляе прэс-служба НАН.
Праграмай прадугледжаны выстава электратранспарту і кампанентнай базы, якія выпускаюцца айчыннымі вытворцамі, старт спаборніцтваў электрамабіляў, а таксама катанне на персанальным электратранспарце для наведвальнікаў і гасцей. Плануецца, што на выставе навукова-тэхнічных распрацовак у галіне электратранспарту прадставяць сваю серыйна выпускаемую прадукцыю і пілотныя праекты Мінскі аўтамабільны завод, «Белкамунмаш», «БелДжы», прыборабудаўнічы завод «Оптрон» і ААТ «Віцязь».
Кампаненты сілавой устаноўкі для айчынных электрамабіляў прадставяць «Магілёўліфтмаш», завод «Вымяральнік» і Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, які сёння з’яўляецца вядучым навукова-тэхнічным цэнтрам Беларусі ў галіне электратранспарту.
Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі прадаставіць жадаючым магчымасць праверыць навыкі ваджэння ва ўмовах намеці на трэнажорнай сістэме Drift-Car.
Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту, Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН, Беларуская аўтамабільная федэрацыя і Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі.
Звязда, 25 верасня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/49/60645
Текущая дата: 17.11.2024