Белорусский портал в Казахстане

Урач распавяла, каму нельга есці маліну



Урач-дыетолаг Вольга Караблёва распавяла, каму проціпаказаная маліна, і ці варта есці ягаду тым, хто на дыеце.

«Даросламу чалавеку можна з’ядаць без шкоды для здароўя да 400 грамаў ягады ў дзень. Аднак лепш адмовіцца ад маліны ў выпадку абвастрэння хвароб страўнікава-кішэчнага тракту — гастрыту і язвы — або праблем з ныркамі: ягада можа іх залішне нагружаць, паколькі з’яўляецца мачагонным», — сказала Вольга Караблёва.

Яна адзначыла, што маліна — моцны алерген: яе не рэкамендуюць ужываць у вялікіх колькасцях тым, у каго прысутнічае алергія на іншую ягаду, напрыклад, трускалкі.

Паводле слоў дыетолага, маліна павышае апетыт. «Калі вы вырашылі знізіць каларыйнасць дзённага рацыёну, то часова выключыце ягаду з рацыёну, альбо ўжывайце маліну з ёгуртам або мяккім тварагом», — параіла дыетолаг.

Звязда, 22 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/5/59837
Текущая дата: 03.05.2024