Белорусский портал в Казахстане

Чальцы экіпажа касмічнага карабля «Шэньчжоў-17» вярнуліся на Зямлю



Экіпаж пілатуемага касмічнага карабля «Шэньчжоў-17» вярнуўся на Зямлю пасля шасці месяцаў знаходжання на кітайскай арбітальнай станцыі.

Капсула карабля «Шэньчжоў-17» з кітайскімі касманаўтамі Тан Хунбо, Тан Шэнцзе і Цзян Сіньлінем на борце прызямлілася сёння на пасадачнай пляцоўцы «Дунфэн».

На дадзены момант касманаўты пакінулі капсулу, якая вяртаецца, пасля прызямлення на пасадачнай пляцоўцы. Стан здароўя трох членаў экіпажа добры, а місія ўвянчалася поспехам, паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая (CMSA).

Ратацыя экіпажаў на кітайскай шматмодульнай касмічнай станцыі «Цяньгун» была ажыццяўлена ў мінулыя выхадныя. Экіпаж карабля «Шэньчжоў-18» ужо прыступіў да работы на станцыі. Касмічную місію «Шэньчжоў-18» выконваюць кітайскія касманаўты Е Гуанфу, Лі Цун і Лі Гуансу.

Кітайская арбітальная станцыя «Цяньгун» уяўляе сабой аб’ект у выглядзе літары «Т». Яна ўведзена ў штатны рэжым у 2022 годзе і разлічана на трох чалавек (да шасці на кароткі час пры ратацыі экіпажаў).

Звязда, 30 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/5/73890
Текущая дата: 15.11.2024