Белорусский портал в Казахстане

Следчыя вызначаюць абставіны смерці грамадзянкі Ірака



Днём 19 верасня паступіла паведамленне аб выяўленні цела жанчыны без прыкмет жыцця паблізу ад беларуска-польскай мяжы, піша тэлеграм-канал СК.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Устаноўлена, што загінулай з`яўляецца 39-гадовая грамадзянка Ірака.

Жанчына была знойдзена без абутку, і пасля першапачатковага агляду цела, следства не выключае, у тым ліку, версію наступлення смерці ад пераахаладжэння.

У цяперашні час следчыя УСК па Гродзенскай вобласці з прыцягненнем спецыялістаў абласнога ўпраўлення ДКСЭ праводзяць агляд месца здарэння, ажыццяўляюцца неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, прызначаныя экспертныя даследаванні для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Звязда, 19 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/50/60580
Текущая дата: 17.11.2024