У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе, узбуджанай КДБ па ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) КК, прыцягнуты 9 чалавек. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі Андрэй Яраш.
Паводле слоў Яраша, гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажэнка, Віталь Макаранка і Ігар Макар. Першыя чацвёра знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.
Генеральная пракуратура ў адносінах да Шчыгельскага, Перапечкі, Кулажэнкі, Макаранкі і Макара завочна прымяніла меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
"Следчае ўпраўленне КДБ у кампетэнтныя ўстановы юстыцыі Злучаных Штатаў Амерыкі накіравала просьбу аб аказанні прававой дапамогі, у рамках выканання якой ад запытваемага боку патрабуецца ўстанавіць месцазнаходжанне фігурантаў, правесці іх допыты, выканаць іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсебаковае даследаванне ўсіх абставін справы. Адначасова ініцыявана пытанне аб экстрадыцыі названых асоб у Беларусь. Аналагічныя даручэнні ў адносінах да Ігара Макара і Віталя Макаранкі ў бліжэйшы час будуць накіраваны ў Літву і Украіну адпаведна, - расказаў Андрэй Яраш. - Камітэт дзяржбяспекі чакае ад амерыканскіх і іншых замежных партнёраў аператыўнай і ўсебаковай прапрацоўкі нашых запытаў, а таксама станоўчага вырашэння пытанняў аб экстрадыцыі ў Беларусь пералічаных грамадзян для іх прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці".
30 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
30 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/55/59034
Текущая дата: 17.11.2024