Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 136 647 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 639 выпадкаў.
114 341 чалавек больш не хварэе.
Усяго праведзена 3 269 576 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1158 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 63 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,4 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 13 млн заражаных, Індыя — больш за 9 млн, Бразілія — больш за 6 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 30 лістапада 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/58/57296
Текущая дата: 17.11.2024