Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі за суткі — 1 796 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1 310 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 148 953 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Прырост за суткі склаў 1 796 выпадкаў.

126 084 чалавекі больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 310 пацыентаў.

Усяго праведзена 3 449 089 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 215 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 67 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 14,7 млн заражаных, Індыя — больш за 9,6 млн, Бразілія — больш за 6,6 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 7 снежня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/58/57403
Текущая дата: 17.11.2024