Белорусский портал в Казахстане

У Іспаніі жанчыну пасадзілі ў турму на паўгода за выкарыстанне пірацкіх Windows і Office



Вярхоўны суд Іспаніі прысудзіў жанчыну да турэмнага зняволення за выкарыстанне пірацкіх версій Windows і Office.

Паводле дакументаў, асуджаная выкарыстала пірацкае ПА на двух камп’ютарах. Першае судовае рашэнне было вынесена па справе ў 2017 годзе. З тых часоў жанчына спрабавала два разы абскардзіць прысуд, аднак ёй не ўдалося пазбегнуць пакарання.

Суд прысудзіў карыстальніка на шэсць месяцаў турэмнага зняволення. Таксама ёй давядзецца заплаціць штраф у памеры 3600 еўра. У дадатак яна павінна будзе заплаціць за ліцэнзійныя копіі Windows і Office. Такі строгі прысуд выносіцца ў краіне ўпершыню — з 2015 года камерцыйнае выкарыстанне пірацкага ПА лічыцца крымінальным злачынствам.

Звязда, 1 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/6/59553
Текущая дата: 25.04.2024