Белорусский портал в Казахстане

Брэсцкая вобласць зноў зняла забарону на звышнарматыўны вываз тавараў у Польшчу



Брэсцкі аблвыканкам зноў дазволіў фізічным асобам звыш устаноўленых нормаў вывозіць у Польшчу тавары для асабістага карыстання. Рашэнне аблвыканкама № 237 ад 28 сакавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам вызначана, што забарона на вываз фізічнымі асобамі з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў для асабістага карыстання па пераліку і ў колькасці згодна з дадаткам да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2022 года № 224 не распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізічнымі асобамі, у выпадку іх вывазу з Беларусі ў Польшчу ў тэрмін па 31 снежня 2024 года.

Рашэнне Брэсцкага аблвыканкама набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Звязда, 7 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/6/73596
Текущая дата: 15.11.2024