Белорусский портал в Казахстане

Чым больш чалавек чытае, тым складаней ім маніпуляваць



Такое меркаванне выказала ўдзельніца Міжнароднага круглага стала «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова-стваральнае і разбуральнае» доктар палітычных навук, прафесар МДІМА МЗС Расеі Алена Панамарова.

«Быць самадастатковай і цэласнай асобай — велізарнае дасягненне ў стагоддзе IT. Чытанне павінна дастаўляць задавальненне, але ў той жа час яно — важны метад спазнання. Ніякія сучасныя тэхналогіі не могуць яго замяніць», — адзначыла Алена Панамарова.

Паводле яе слоў, важна не згубіцца ў вялікай колькасці літаратурных твораў. «Нашы памылкі, дасягненні і перамогі залежаць ад перакананняў, светапоглядных асноў, ад унутранага стрыжня. Яго наяўнасць, загартаванасць духу вызначаны шмат у чым тым, якія кнігі мы прачыталі ці не прачыталі ў юнацтве. Кніг вялікае мноства, яны напісаныя аб усім. Таму важна не згубіцца ў літаратурным моры», — распавяла прафесар.

Звязда, 5 верасня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/61/55949
Текущая дата: 17.11.2024