Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 70 727 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 69 097 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 25 жніўня ў Беларусі зарэгістраваны 70 727 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 480 047 тэстаў на каранавірус.

69 097 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 652 пацыента з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце —  больш за 23, 8 млн чалавек, пры гэтым больш за 823,8 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 5,9 млн заражаных, Бразілія — больш за 3,6 млн, Індыя — больш за 3,1 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 25 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/62/55631
Текущая дата: 17.11.2024