Белорусский портал в Казахстане

Вучэнне АДКБ «Эшалон-2020» пройдзе 17-20 жніўня



Спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Эшалон-2020» пройдзе з 17 па 20 жніўня на тэрыторыі Астраханскай вобласці (Расія) на палігоне Капусцін Яр, паведамілі ў аб’яднаным прэс-цэнтры вучэння.

«Будуць адпрацоўвацца пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў інтарэсах Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ у час сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту ў Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

Вучэнне пройдзе пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўднёвай ваеннай акругі па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні генерал-лейтэнанта Віктара Воранава. У ім плануецца ўдзел воінскіх кантынгентаў дзяржаў — членаў арганізацыі і аператыўнай групы Аб’яднанага штаба АДКБ.

Звязда, 14 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/64/55327
Текущая дата: 17.11.2024