Пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка Уладзіміра Гусакова адбылося ўстаноўчае пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы вакцыны супраць COVID-19.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вядучыя навукоўцы і спецыялісты арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства аховы здароўя.
Удзельнікі Міжведамаснай рабочай групы разгледзелі распрацаваны план мерапрыемстваў па стварэнні вакцыны супраць COVID-19.
У ходзе пасяджэння было адзначана, што неабходна стварыць айчынную навуковую школу з экспертаў для адаптацыі і ацэнкі ўжо існуючых і стварэння новых вакцын супраць патэнцыйна небяспечных агентаў. Асаблівая ўвага надавалася важнасці стварэння айчыннай вакцыны супраць COVID-19, паколькі існуе залежнасць цыркулюючых у папуляцыі штамаў ад рэгіёна.
Разгледжана таксама магчымасць фармавання дадатковай падпраграмы, прысвечанай навуковым даследаванням COVID-19, у Дзяржаўнай праграме "Навукаёмістыя тэхналогіі".
Разгледжана таксама магчымасць фармавання дадатковай падпраграмы, прысвечанай навуковым даследаванням COVID-19, у Дзяржаўнай праграме "Навукаёмістыя тэхналогіі".
Надзея Нікалаева
Звязда, 17 ліпеня 2020
Звязда, 17 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/66/54644
Текущая дата: 17.11.2024