Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 17 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 782 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 172 880 тэстаў на каранавірус.
57 370 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памёр 491 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 14 млн чалавек, пры гэтым больш за 593 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — амаль 3,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,0 млн, Індыя — больш за 1,0 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 17 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/66/54646
Текущая дата: 17.11.2024