Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 63 270 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 059 299 тэстаў на каранавірус.
50 669 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 418 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 11,2 млн, пры гэтым больш за 529 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,8 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,5 млн, Расія — больш за 674 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 4 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/67/54404
Текущая дата: 17.11.2024