Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 57 936 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 842 173 тэсты на каранавірус.
36 749 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 343 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 8,7 млн, пры гэтым больш за 463 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2 млн. заражаных, Бразілія — больш за 1 млн., Расія — больш за 576 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 20 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/68/54222
Текущая дата: 17.11.2024