Белорусский портал в Казахстане

Беларуская кандытарская фабрыка адкрыла ў Казані першы магазін сваёй сеткі



Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі.

Беларуская кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла ў Казані першы фірменны магазін сеткі, якую прадпрыемства мае намер стварыць у сталіцы Татарстана, 

«Беларускія прадукты — на гэты раз ласункі — прадаўжаюць заваёўваць рэгіёны Расіі. У казанскім гандлёвым цэнтры «Порт» нядаўна адкрыўся першы ў Рэспубліцы Татарстан фірменны магазін беларускай кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік», — расказалі ў дыпмісіі.

На цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам выступілі кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў Казані Віктар Шчацько, намеснік міністра прамысловасці і гандлю Татарстана Герман Лернер і генеральны дырэктар расійскага дылера ТАА «Чырвоны харчавік» Багдан Хімакоў.

«Да канца года ў Казані плануецца адкрыць яшчэ тры фірменныя магазіны», — дадалі ў прэс-службе.

Звязда, 27 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/7/73382
Текущая дата: 15.11.2024