Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале мытных органаў Беларусі.
«У профільных чатах паведамляюць, што з вечара 26 сакавіка на адзіным працуючым латвійска-беларускім пункце пропуску „Патэрніекі“ (Грыгораўшчына) машыны на транзітных нумарах проста разгортваюць ад мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.
У інтэрнэце расказваюць і аб невыканальных умовах, якія вылучаны для дастаўкі ў Беларусь аўтамабіляў з аб’ёмам рухавіка больш за 1,9 л і коштам больш за 50 тыс. еўра. Напрыклад, неабходна падаць дакумент, які пацвярджае, што вытворца аўтамабіля ведае, хто з’яўляецца прадаўцом і пакупніком. Акрамя таго, на граніцы патрабуюць пацвердзіць, што вытворца ў курсе таго, што аўтамабіль рухаецца транзітам праз Беларусь і (або) Расію і не будзе перапрададзены на тэрыторыі гэтых краін, а дабярэцца да канчатковага спажыўца ў трэцяй краіне. Таксама трэба даказаць, што вытворца ведае, хто будзе канчатковым пакупніком аўтамабіля.
Звязда, 28 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/7/73402
Текущая дата: 15.11.2024