У Мінск з КНР авіярэйсам паставяць 310 упаковак супрацьвіруснага сродку Фавіпіравір, які даказаў сваю эфектыўнасць пры лячэнні каранавіруса, а таксама рэагенты для 9,6 тыс. тэстаў і 200 тыс. масак-рэспіратараў KN95.
"Усе гэтыя сродкі, прэпараты і вырабы будуць бязвыплатна перададзены арганізацыям, падведамным Міністэрству аховы здароўя", - адзначылі ў кампаніі "Энерга-Оіл", якая плануе пастаўку з Кітая 88 млн ахоўных аднаразовых масак.
У красавіку кампанія ўжо закупіла ў Кітаі 50 тыс. тэстаў на каранавірус і перадала іх Міністэрству аховы здароўя для далейшага размеркавання ў бальніцы. Агульная сума інвестыцый, накіраваных на аказанне дапамогі беларускім медыкам, арыенціровачна складае $1 млн.
24 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
24 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/72/53073
Текущая дата: 17.11.2024