Белорусский портал в Казахстане

На беларускія НПЗ у красавіку паступіць 1-2 млн т нафты, танкерныя пастаўкі праз парты ў Адэсе і Клайпедзе плануецца захаваць



Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Задача на красавік - 2 млн т, мінімум - 1 млн т, менш нельга. Танкерныя пастаўкі праз парты Адэсы і Клайпеды будуць захоўвацца. Прадаўжаем перагаворы з Расіяй, не спыняем іх і па іншых напрамках", - сказаў Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, плануюцца закупкі з розных крыніц.

Як паведамлялася, пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як растлумачыў першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб`ёмах.

31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/74/52349
Текущая дата: 17.11.2024