Сваё даследаванне аўстралійскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiviral Research.
Аўстралійскія навукоўцы з універсітэта Монаша і Каралеўскага шпіталя ў Мельбурне выявілі прэпарат, які на 99% памяншае прысутнасць у клетках віруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19.
Гаворка йдзе пра ўхвалены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя антыпаразітны прэпарат івермектын. Медыкі правялі лабараторныя даследаванні, дадаўшы ў інфікаваныя каранавірусам клеткі праз дзве гадзіны пасля заражэння івермектынам.
Вынікі паказалі, што праз 24 гадзіны доля вірусных РНК у клеткавых культурах знізілася на 93%. А праз 48 гадзін прысутнасць віруса ў клетках зменшылася на 99%.
«Аднакратная апрацоўка здольная выклікаць памяншэнне віруса ў 5000 раз за 48 гадзін у культуры клетак», - гаворыцца ў заканчэнні да навуковага артыкула. Даследнікі адзначаюць, што такім чынам івермектын прыводзіць практычна да поўнай страты віруснага матэрыялу.
Аўстралійскія навукоўцы спадзяюцца, што іх даследаванні дапамогуць не толькі ў распрацоўцы будучых лекаў. На думку аўтараў артыкула, ужыванне івермектына ўжо сёння здольна знізіць вірусную нагрузку, пазбегнуць цяжкіх ускладненняў пры захворванні COVID-19 і прадухіліць перадачу каранавіруса.
Звязда, 9 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/74/52608
Текущая дата: 17.11.2024