Белорусский портал в Казахстане

Прэм`ера знятага ў Беларусі фільма "Урокі фарсі" адбылася на Берлінскім кінафестывалі



Аб гэтым паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Прэм`ера фільма "Урокі фарсі" адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі, 

"Урокі фарсі" - гэта міжнародны праект трох краін: Расіі (Hype Film і LM Media), Германіі (One Two Films) і Беларусі ("Беларусьфільм"). У цэнтры сюжэта гісторыя бельгійца яўрэйскага паходжання Жыля Крэм`е, які, апынуўшыся ў канцлагеры, выдае сябе за перса, каб застацца жывым. Цаной паратунку становяцца ўрокі персідскай мовы, якія Жыль вымушаны даваць мясцоваму кухару Клаусу Коха, які марыць аб сваім рэстаране ў Іране. Аднак замест персідскай Жыль вучыць Клауса неіснуючай мове, выдуманай дзеля выжывання.

Змешваючы трагічную гісторыю з камедыйнымі сцэнамі, рэжысёру ўдалося зняць неверагодна кранальны фільм на тэму Халакосту, але паставіць у цэнтр сюжэта не страшныя зверствы нацыстаў у канцлагеры, а чалавечнасць, давер`е і ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Рэжысёрам фільма выступіў Вадзім Перальман, сцэнарыстам - Ілья Цофін. У аснову карціны пакладзены аповед нямецкага кінематаграфіста Вольфганга Кальхаазэ "Вынаходства мовы".

Асноўныя здымкі фільма прайшлі на тэрыторыі Беларусі і на натурнай пляцоўцы кінастудыі "Беларусьфільм". Дзве галоўныя ролі выканалі вядомыя акцёры Ларс Айдынгер і Наўэль Перэс Біскаярт. Акцёрамі масавых сцэн і эпізодаў сталі беларусы.

Прэм`ера фільма адбылася на цэнтральнай пляцоўцы кінаагляду Berlinale Palast, публіка сустрэла карціну дзесяціхвіліннымі авацыямі. Плануецца, што пасля фестывальнай гісторыі карціна выйдзе ў пракат.

27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/75/51919
Текущая дата: 09.10.2024