Белорусский портал в Казахстане

Ліўні дапамагаюць змагацца з ляснымі пажарамі ў Аўстраліі



Моцны дождж і шторм, што абрушыліся некалькі дзён таму на рэгіёны Аўстраліі, дапамагаюць змагацца з ляснымі пажарамі.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ліўні не змогуць ліквідаваць поўнасцю ўсе ўзгаранні, аднак дапамогуць стрымаць полымя.

Улады таксама занепакоены тым, што моцныя дажджы выклікаюць паводкі. У аўстралійскім штаце Вікторыя затоплены дарогі і нанесены ўрон інфраструктуры. У штаце Новы Паўднёвы Уэльс з-за шторму пацярпелі больш за 10 тыс. будынкаў. У некаторых іншых раёнах былі зафіксаваны маланкі, якія справакавалі новыя ўзгаранні.

Вялікія лясныя пажары пачаліся на ўсходнім узбярэжжы Аўстраліі ў сярэдзіне кастрычніка 2019 года.

Цяпер полымем ахоплены значныя тэрыторыі на паўднёвым усходзе кантынента, некалькі рэгіёнаў на паўднёвым узбярэжжы закрыты для турыстаў. У выніку пажараў на кантыненце знішчана больш за 8 млн га лесу, больш за 1 млрд жывёл, каля 3 тыс. жылых дамоў і больш за 4 тыс. адміністрацыйных і гаспадарчых пабудоў. З кастрычніка 2019 года ў агні загінулі 28 чалавек.

Дапамогу ў тушэнні пажараў аўстралійскаму боку аказваюць ЗША, Новая Зеландыя і Канада. З небяспечных раёнаў арганізуецца масавая эвакуацыя жыхароў, для гэтых мэт прыцягнуты ў тым ліку ўзброеныя сілы Аўстраліі.

Прычынамі пажараў называюцца мацнейшая за ўвесь перыяд назіранняў засуха, моцны вецер і анамальна высокія тэмпературы паветра.

16 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/79/51308
Текущая дата: 18.11.2024