Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі 21 медаль турніру па цяжкай атлетыцы ў Майкопе



Беларускія спартсмены папоўнілі скарбонку ўзнагарод краіны 21 медалём першынства Расіі па цяжкай атлетыцы, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства спорту і турызму.

У фінальны дзень турніру сярод юніёраў і юніёрак беларусы заваявалі адзін залаты і два срэбныя медалі: лепшым у вагавой катэгорыі 102 кг стаў Ягор Круповіч, а другое месца ў вазе да 109 і звыш 109 кг дасталася Арцёму Рагожынскаму і Роберту Кураў.

Па выніках усяго першынства актыў беларускай зборнай прынёс 11 залатых, 8 срэбных і 2 бронзавыя медалі.

Звязда, 20 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/8/71514
Текущая дата: 18.05.2024