Такая магчымасць абмяркоўвалася ў час сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з генеральным дырэктарам САІУ Фрэнсісам Гары, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларускія спецыялісты зацікаўлены прыняць удзел у праектах па распрацоўцы сістэм з элементамі штучнага інтэлекту, якія рэалізуе Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).
Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, умацаванне пазіцый нашай краіны ў Глабальным інавацыйным індэксе.
Гэты рэйтынг уяўляе сабой ацэнку дзейнасці ў галіне інавацый у 130 краінах і дзяржавах свету, заснаваную больш як на 80 паказчыках. Ён распрацоўваецца САІУ сумесна з Карнельскім універсітэтам і французскім даследчым інстытутам INSEAD.
Беларусь, паводле даных за 2018 год, заняла ў Глабальным інавацыйным індэксе 86-е месца, палепшыўшы свой вынік на дзве пазіцыі.
"Разгледжаны таксама пытанні вывучэння вопыту САІУ па павышэнні долі гандлёвых знакаў і іншай інтэлектуальнай уласнасці ў экспартуемых краінамі таварах і паслугах", - праінфармавалі ў МЗС.
Акрамя таго, пад старшынствам намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі адбылося пасяджэнне Навукова-кансультатыўнага савета па міжнародным праве пры МЗС, дзе кіраўнік САІУ выступіў з дакладам на тэму "Міжнародная інтэлектуальная ўласнасць у сучаснай лічбавай эканоміцы".
Савет створаны ў 2018 годзе для забеспячэння навуковага суправаджэння міжнародна-прававой дзейнасці МЗС, садзейнічаючы папулярызацыі міжнароднага права, укаранення вынікаў навуковых даследаванняў у дзейнасці МЗС і іншых дзяржорганаў. У склад савета ўваходзяць прадстаўнікі МЗС, вядучыя юрысты-міжнароднікі асноўных ВНУ краіны.
5 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/91/48236
Текущая дата: 18.11.2024