Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 237 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 мая
У 1965 годзе было прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама звання крэпасці-героя Брэсцкай крэпасці.
Хто нарадзіўся 8 мая
1883 год: Сцяпан Некрашэвіч, акадэмік Беларускай акадэміі навук.
1927 год: Юрый Сідараў, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кінарэжысёр Раберта Раселіні і іспанскі спявак Энрыке Іглесіяс.
8 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала і евангеліста Марка.
У гэты дзень гаспадыні прыбіраліся ў хаце, мылі падлогі і выносілі на вуліцу матрацы і бялізну, каб пачысціць і высушыць іх. У народзе таксама лічылася добрым знакам, калі на Марка пойдзе дождж – апостала яшчэ называлі ключнікам, лічылася, што так ён неба і землю "адмыкае", значыць, будзе добры ўраджай.
Калі ў лесе чуваць куванне зязюлі, усталюецца цёплае надвор`е.
Sputnik, 8 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/92/47939
Текущая дата: 18.11.2024