Белорусский портал в Казахстане

Мініфарм абмежаваў доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў



Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 22 інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу аб выдзяленні пазык неабмежаванаму колу асоб.

Як адзначае ведамства, такое рашэнне прынята "ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 закона "Аб сродках масавай інфармацыі" 10 студзеня 2019 года".

У 2018 годзе Мінінфарм за аналагічныя парушэнні блакаваў доступ да 76 сайтаў.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2019 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/96/46540
Текущая дата: 18.11.2024