Дыплом II ступені Міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы “Разам супраць карупцыі!” заваявала трэцякурсніца факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Анастасія Шалыгіна.
Работа студэнткі “Грошы лечаць?” была высока ацэненая ў намінацыі “Лепшы плакат”. А ўзначаліў тройку прызёраў у гэтай катэгорыі расійскі калектыў з плакатам “Разам супраць карупцыі!" (Сяргей Гулін і Асылбек Муханаў). Трэцяга месца ўдастоена Любоў Перакопская з Казахстана за работу “Кроха-сын да бацькі прыйшоў ...”.
А ў намінацыі “Лепшы відэаролік” перамагла работа супрацоўніка кандытарскай фабрыкі “Слодыч” Іван Шэвмеры “І надышоў той дзень ...” Другім у дадзенай намінацыі стаў праект “А як ты правёў свой тыдзень?” Аляксея Ісакава з Расіі. Дыпломам III ступені ўзнагароджаны Арцём Агасарян з Арменіі за відэа “Свет без карупцыі!”.
У фінале антыкарупцыйнага спаборніцтва ў дзвюх намінацыях “Лепшы плакат” і “Лепшае відэа" былі прадстаўлены 12 работ фіналістаў. Адборачныя туры праходзілі адначасова ў шасці краінах: Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі і Таджыкістане.
Усяго журы ацаніла больш за 9,5 тысяч работ: 1500 відэаролікаў і 8000 плакатаў.
Усяго журы ацаніла больш за 9,5 тысяч работ: 1500 відэаролікаў і 8000 плакатаў.
Конкурс быў арганізаваны ў рамках работы Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі. Гэта найбуйнейшы міжнародны праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да адной з найвастрэйшых сацыяльных праблем.
Арганізатарам конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расіі, адным з суарганізатараў — Генеральная пракуратура Беларусі
Надзея Нікалаева
Звязда, 13 снежня 2018
Звязда, 13 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/98/45988
Текущая дата: 18.11.2024