Белорусский портал в Казахстане

Абвінавачваны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў беларус экстрадаваны з Егіпта



Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі і ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС 21 снежня экстрадавалі з Егіпта мінчаніна, які адшукваўся органамі фінансавых расследаванняў краіны з сакавіка 2018 года.

Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, мужчыну 1958 года нараджэння трэба будзе адказаць перад законам за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Жыхар сталіцы з`яўляўся дырэктарам зарэгістраванага ў Мінскім раёне таварыства з дадатковай адказнасцю. Са студзеня 2009 да канца 2011 года фігурант наўмысна заніжаў падатковую базу і ўносіў у дэкларацыі фіктыўныя звесткі пра нібыта выкананыя здзелкі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі на агульную суму больш за 94 тысячы дэнамінаваных рублёў.

Егіпецкія праваахоўнікі затрымалі мінчаніна 18 верасня, а ў снежні было задаволенае жаданне Беларусі аб яго выдачы.

З пачатку года гэта ўжо дзясятая экстрадыцыя ў Беларусь асоб, якія адшукваюцца па лініі Інтэрпола.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/98/46132
Текущая дата: 18.11.2024