Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб вырашэнні праблемы назначэння генеральнага сакратара АДКБ



Прэзідэнт Беларусі ў кароткім інтэрв`ю журналістам на палях самітаў ЕАЭС і СНД у Санкт-Пецярбургу заявіў, што фактычна ўдалося вырашыць праблему назначэння генеральнага сакратара АДКБ.

"Мы нечакана ледзь не правялі пасяджэнне АДКБ. І ў прынцыпе вырашылі праблему назначэння генеральнага сакратара", - заявіў беларускі лідар. Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што генеральным сакратаром АДКБ будзе назначаны беларускі прадстаўнік.

"Як калісьці Нурсултан Абішавіч (Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.) і гаварыў. Але мы дамовіліся па схеме і па сістэме, як адбудзецца гэта назначэнне - індывідуальная размова з кожным кіраўніком у АДКБ, і яны падпісваюць гэта рашэнне", - растлумачыў прэзідэнт Беларусі.

6 снежня 2018, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/99/45875
Текущая дата: 18.11.2024