Белорусский портал в Казахстане

Навукоўцы NASA апублікавалі першы ў гісторыі чалавецтва аўдыёзапіс з Марса



Навукоўцы NASA заявілі, што атрымалі першы ў гісторыі аўдыёзапіс з Марса, на паверхню якога ў канцы лістапада пасьпяхова сеў касьмічны зонд InSight.

На запісе, які апублікавалі навукоўцы - гук ветру на плянэце. Яны мяркуюць, што ён рухаецца з хуткасцю 5-7 мэтраў у сэкунду.



Навукоўцы NASA апублікавалі адразу тры аўдыёсьцежкі. Першая — неапрацаваная вэрсія ветру на Марсе ў тым выглядзе, якім яе «пачулі» датчыкі зонда. Другая — вэрсія, якую паднялі на дзьве актавы, каб вушы чалавека маглі лепш яе пачуць. Трэцяя — запіс аднаго з датчыкаў, якую паскорылі ў 100 разоў, што павялічыла яе частату.

Касьмічны апарат InSight павінен прабыць на Марсе тры гады. Ён павінен назіраць за працэсамі, якія праходзяць у нетрах плянэты.

Радыё Свабода, 8 сьнежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-/99/45911
Текущая дата: 18.11.2024