Белорусский портал в Казахстане

Вырашэнне пытання аб візіце папы рымскага ў Беларусь — гэта прэрагатыва патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла



Пра гэта заявіў на перадвелікоднай сустрэчы з журналістамі 10 красавіка ў сталіцы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел.

"Што да візіту папы, і візіту любога кіраўніка царквы, вырашаць гэтае пытанне — прэрагатыва патрыярха, — сказаў ён. — Якое будзе прынятае рашэнне патрыярхам, мы як паслушнікі будзем рыхтавацца прымаць, выконваць.

Мы [Беларускі экзархат] не запрашаем ні кіраўнікоў дзяржаў, ні кіраўнікоў цэркваў. Гэта не наш узровень. Таму мы будзем выконваць тое, што тычыцца нашага ўзроўню".

БелаПАН, 10 красавіка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/39049
Текущая дата: 28.04.2024