Белорусский портал в Казахстане

"Белмедпрэпараты" ў 2020 годзе плануюць пачаць вытворчасць інсулінаў у картрыджнай форме



Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Кахавец.

РУП "Белмедпрэпараты" ў 2020 годзе плануюць пачаць уласную вытворчасць інсулінаў у картрыджнай форме.

"Мы падышлі да рэвалюцыі ў галіне інсулінатэрапіі грамадзян. У лістападзе бягучага года прывозім машыну, якую манціруем і пачынаем працэдуру асваення новага прадукту", - сказаў Павел Кахавец.

Рэгістрацыя лякарстваў у новай форме займае прыкладна два гады. Чакаецца, што да 2020 годзе насельніцтва атрымае інсуліны ў картрыджнай форме.

Цяпер прадпрыемства закупляе прэпараты ў форме картрыджаў, ажыццяўляе фасоўку, упакоўку і ўваходны кантроль якасці.

17 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/40402
Текущая дата: 27.04.2024