Белорусский портал в Казахстане

Прадпрыемства НАН Беларусі атрымала ўзнагароду на Еўразійскім фармацэўтычным саміце



Дзяржаўнае прадпрыемства "Акадэмфарм" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрымала перамогу ў намінацыі "Інавацыя года" конкурсу Eurasian Pharma Awards, які прайшоў у рамках Еўразійскага фармацэўтычнага саміту (Ташкент, Узбекістан), паведамілі ў прэс-службе НАН.

"Узнагарода атрымана за своечасовасць і інавацыйнасць распрацовак установы, за вывядзенне на беларускі рынак першага джэнерыку рывараксабану. Гэты прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння ўскладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў, звязаных з павышанай рызыкай тромбаўтварэнняў. Перамога на прэстыжным конкурсе дасць магчымасць дзяржаўнаму прадпрыемству "Акадэмфарм" НАН Беларусі павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на рынках краін ЕАЭС", - сказалі ў прэс-службе.

На Еўразійскім фармацэўтычным саміце абмяркоўваліся тэндэнцыі развіцця фармацэўтычных рынкаў, асаблівасці рэгістрацыі прэпаратаў у 13 краінах: Беларусі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі, Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне, Грузіі, Малдове і Манголіі. У рамках саміту быў праведзены конкурс Eurasian Pharma Awards у 16 намінацыях.

15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/60956
Текущая дата: 29.03.2024