Белорусский портал в Казахстане

Перакрыты буйны канал пастаўкі псіхатропаў у Беларусь



Аб гэтым паведамілі ў МУС.

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю атрымалі аператыўную інфармацыю аб месцазнаходжанні на тэрыторыі Ленінградскай вобласці тайніка з 2 кг мефедрона. Наркотык прызначаўся для распаўсюджвання ў Беларусі. Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з расійскімі калегамі тавар канфіскаваны.

У выніку далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Гомелі пры падтрымцы мясцовых калегаў затрымалі 40-гадовага наркакур’ера. У мужчыны знойдзена каля 1 кг аналагічнага псіхатропу.

Зламыснік расказаў, што прапанову аб крымінальным заробку знайшоў у інтэрнэце.

Следчымі ўзбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту ў складзе арганізаванай групы. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Устанаўліваюцца іншыя факты супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага.

Звязда, 17 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/74481
Текущая дата: 01.07.2024