Пермскі край Расіі экспартаваў 5,65 тоны сушаных мухамораў у ЗША, Кыргызстан і Філіпіны за 2023 год. Аб гэтым інфармуе Lenta.ru.
Прадпрымальнік Аляксандр Закіраў, які першы ў Расійскай Федэрацыі афіцыйна пачаў пастаўляць мухаморы за мяжу, распавёў, што цікавасць да грыбоў вырасла падчас пандэміі 2020 года.
На экспарт ідуць як капялюшыкі грыбоў, так і настоі, экстракты, мазі і крэмы на іх аснове. Навукоўцы ж папярэджваюць, што мухамор — атрутны грыб, які ўздзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, і эксперыментаваць з ім небяспечна для жыцця.
Звязда, 20 кастрычніка 2024
Звязда, 20 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/75615
Текущая дата: 22.11.2024