Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарта Такаева з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Казахстан паспяхова адказвае на сучасныя выклікі і актыўна ўдзельнічае ў глабальных працэсах

«Сёння Астана паспяхова адказвае на сучасныя выклікі і актыўна ўдзельнічае ў глабальных працэсах, ажыццяўляючы ў жыццё маштабныя рэформы на шляху да пабудовы справядлівага Казахстана», — гаворыцца ў віншаванні.

«Упэўнены, што традыцыі дружбы і ўзаемнай павагі паміж нашымі народамі будуць і далей адыгрываць важную ролю ў паступальным пашырэнні стратэгічнага партнёрства дзвюх дзяржаў, садзейнічаць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, сіл і энергіі для ажыццяўлення ўсяго вызначанага, а брацкаму народу Казахстана — міру, адзінства і працвітання.

Звязда, 25 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/75659
Текущая дата: 23.11.2024