Моцная магнітная бура чакаецца ў нядзелю з-за сонечнага выбліску, паведамляе інфармагенцтва РИА Новости са спасылкай на кіраўніка лабараторыі сонечнай астраноміі ІКІ РАН Сяргея Багачова.
Па словах навукоўца, у пятніцу каля 19:00 Сонца выкінула воблака плазмы ў выніку ўспышкі магнітуды M1.2. Гэта выклікала парушэнне раўнавагі ў буйным пратуберанцы, і рэчыва накіравалася ў бок Зямлі.
Чакаецца, што магнітная бура пачнецца паміж 03.00 і 06.00 у нядзелю.
— Прагноз магнітных бур яшчэ фармуецца, але мы чакаем буру ўзроўню G3, — адзначыў вучоны.
Магнітныя буры ўяўляюць сабою змены магнітнага поля Зямлі. Інтэнсіўнасць бур вымяраецца па спецыяльнай шкале ад G1 да G5, дзе G1 — гэта слабыя буры, G2 — умераныя, G3 — моцныя, G4 — цяжкія і G5 — экстрэмальна моцныя.
Звязда, 22 сакавіка 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/1/77532
Текущая дата: 01.04.2025