Для Беларусі 2017 год быў адметным з прычыны 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове, якой стала Біблія Францішка Скарыны.
З гэтай нагоды Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі падрыхтаваў (Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ) першы поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову кніг Новага Запавету, прэзентацыя якога адбылася 25 лістапада падчас біблійнага сімпозіума «Слова Божае 1517-2017» і 19 снежня 2017г. ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Затым прэзентацыі адбыліся ў іншых гарадах нашай краіны.
Спадзяёмся, што Новы Запавет на беларускай мове, дасяжны ў лічбавым фармаце ў раздзеле Бібліятэка/Святое Пісанне на Catholic.by, будзе служыць пашырэнню Божага слова дзеля духоўнага дабра Касцёла і Айчыны.
Выключнае аўтарскае права на тэкст Новага Запавету (Мінск, 2017) мае Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ
Catholic.by, 21 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/100/45748
Текущая дата: 17.11.2024