Як паведамляе прэс-служба беларускага Дзяржпагранкамітэта, 23 лістапада ў Вільнюсе адбылася рабочая сустрэча галоўных пагранічных упаўнаважаных Беларусі і Літвы Анатоля Лапо і Рэнатаса Пожэлы.
Былі разгледжаныя вынікі службовай дзейнасці пагранічных ведамстваў Беларусі і Літвы ў 2018 годзе, а таксама абмеркаваныя асноўныя тэндэнцыі супрацьпраўнай дзейнасці на сумесным участку мяжы.
Адзначана, што становішча сёлета заставалася стабільным і кантраляваным, у прыватнасці дзякуючы скаардынаваным дзеянням пагранічнікаў дзвюх краін.
Бакі таксама прадставілі мерапрыемствы Дзяржпагранкамітэта Беларусі і Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літоўскай Рэспублікі, скіраваныя на арганізацыю пагранічнай бяспекі, у тым ліку па інжынерна-тэхнічным абсталяванні сумеснага ўчастка мяжы.
Кіраўнікі пагранведамстваў станоўча ацанілі стан супрацоўніцтва на цэнтральным і тэрытарыяльным узроўнях. Паспяхова выконваецца план сумесных мерапрыемстваў Дзяржпагранкамітэта Беларусі і Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы на 2018—2019 гады. Традыцыйна значную ўзаемную цікавасць уяўляе абмен інфармацыяй і вопытам па такіх напрамках дзейнасці, як аператыўная, інфармацыйна-аналітычная, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў.
"Бакі дамовіліся працягваць правядзенне сумесных памежных аперацый, скаардынаваных аператыўных мерапрыемстваў, а таксама ўдзел у сумеснай рэалізацыі праектаў па ўдасканаленні сістэмы і інфраструктуры аховы сумеснага ўчастка мяжы", — гаворыцца ў паведамленні Дзяржпагранкамітэта.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2018
Мінск, 24 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-0/100/45774
Текущая дата: 17.11.2024